У кожнага чалавека, напэўна, ёсць сваё асабістае і ад таго трошкі таямнічае бачанне і адчуванне сябе ў гэтым свеце, адчуванне і разуменне свайго "Я".
Не памылюся, калі гэтае "Я" звязана з першымі вобразамі маці, бацькі, братоў, суседзяў і, канечне, тых мясцін, што бачыў, дзе рабіў не толькі першыя крокі, але і пэўныя самастойныя ўчынкі...