Віктар Праўдзін: ПАДЗЕІ

Нелюбімыя гінуць. Спакушэнне. Раман. Кніга 2.

"Спакушэнне" — другая кніга рамана Віктара Праўдзіна "Нелюбімыя гінуць". Чытач зноў сустрынецца с Любай Анікейчык, жанчынай, якую ў першай кнізе — "Выпрабаванне" (2010) падманам, нібы ў заробкі, вывезлі ў Германію, але на самай справе "прывабнай беларусачцы" была падрыхтавана роля секс-рабыні...

Чакае сустрэча з чачэнкай Айшэ, якая прымусова выйшла замуж за нялюбага і ў Грозным, мужна пераносячы жахі вайны, нарадзіла дзіця.

Мінчанка Марыя трапіла ў аварыю па віне былога мужа і засталася калекай. Фізічныя недахопы штурхаюць жанчыну на шлях распусты толькі таму, каб не застацца ў жыцці адной...

Жанчын, розных па ўкладзе жыцця, нацыянальным менталітэце, характары і сацыяльным статусе, у складаных жыццевых сітуацыях аб'ядноўвае адзін чалавек — Іван Серада. Для кагосьці ён выратавальнік, а хтосьці са згаданных прыгажунь лічыць яго вінаватым у сваіх няшчасцях.

Падзеі ў рамане "Спакушэнне" разгортваюцца ў самых розных геаграфічных шыротах, але ў Мінску жыццевыя выпрабаванні быццам бы павінны скончыцца...